Беларуская Служба

Малапольшча хоча запуску прамых авіярэйсаў з ЗША. Ці можна чакаць турыстычнага  буму?

04.03.2025 14:02
Прадстаўнікі амбасады Польшчы ў Вашынгтоне гатовыя пасярэднічаць у перамовах з амерыканскімі авіякампаніямі.
Аўдыё
КракаўФота: Pixabay.com/DzidekLasek

Прадстаўнікі ўладаў Малапольскага ваяводства працягваюць намаганні па запуску прамых злучэнняў амерыканскіх авіяліній паміж Кракавам, Нью-Ёркам і Чыкага. Паводле іх, такое рашэнне павінна спрасціць падарожжа амерыканскіх турыстаў на поўдзень Польшчы і ўзмацніць турыстычны рух у рэгіёне.

Паводле іх, Польшча - адна з нямногіх еўрапейскіх краінаў, дзе не працуюць амерыканскія авіялініі, што з’яўляецца перашкодай для развіцця трансатлантычнага турызму.

Нагадваем, яшчэ ў 2019 годзе American Airlines планавала запусціць маршрут з Чыкага ў Кракаў, але пандэмія COVID-19 перашкодзіла ў рэалізацыі гэтых планаў.

Па словах прадстаўнікоў уладаў Малапольшчы, рост зацікаўлення рэгіёнам сярод амерыканцаў сведчаць аб тым, што адкрыццё новых маршрутаў можа быць карысным як для авіякампаній, так і для рэгіёну.

«Амерыканскія турысты ў Малапольшчы асабліва цікавяцца Кракавам, саляной шахтай у Вялічцы, Музеем Аўшвіц-Біркенаў і горамі Татры. У гарадку Закапанэ амерыканскія госці сталі асабліва прыкметнымі пасля візіту амбасадара Марэка Бжазіньскага ў 2023 годзе. Праз год мы заўважылі відавочны рост зацікаўлення рэгіёнам Падгале», - адзначыў у інтэрв'ю PAP Караль Вагнэр з Татранскай гандлёвай палаты.

Ён дадаў, што авіякампаніі прымаюць рашэнні аб запуску злучэнняў на падставе глыбокіх эканамічных даследаванняў і рэкамендацый дадзенай групы кліентаў.

«Нашы флагманскія пяцізоркавыя гатэлі ідэальна падрыхтаваны прыняць амерыканскіх турыстаў, як з пункту гледжання якасці, так і з пункту гледжання маркетынгу», - запэўніў Вагнэр.

Прадстаўнікі амбасады Польшчы ў Вашынгтоне заявілі аб падтрымцы і пасярэдніцтве ў перамовах з амерыканскімі авіякампаніямі.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Выкіды вуглякіслага газу ад турызму растуць, паведамляюць навукоўцы

13.12.2024 14:02
Найбольшая доля ў выкідах CO2, да якіх прычыняецца турызм, прыпадае на паветраны транспарт - 52 працэнты прамых выкідаў.

Wizz Air паведамляе аб новых рэйсах з Варшавы

17.12.2024 10:01
Авіякампанія плануе таксама пашырэнне авіяпарку і павелічэнне частаты рэйсаў.